Пажаранебяспечная сітуацыя ў лясах Беларусі стабілізавалася і знаходзіцца пад кантролем

19 июля 2018

Забароны на іх наведванне няма. Праўда, у параўнанні з папярэднім годам плошча лясных пажараў істотна павялічылася - з гістарычнага мінімуму ў 72 гектары да 775. Гэта звязана з анамальнай спякотай у маі. Часцей за ўсё пажары фіксавалі ў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях.