Пажаранебяспечная сітуацыя захоўваецца ў лясах Беларусі

12 июня 2019

Забарона  на наведванне ўведзена больш чым у 30 раёнах краіны. Больш за ўсё абмежаванняў  у Гомельскай вобласці. Кантралююць сітуацыю на зямлі і з паветра. Да барацьбы з агнём гатова больш як 600 пажарных  аўтамабіляў і спецтэхнікі. Для выяўлення лясных узгаранняў створана спецыяльная сетка пажарна-наглядальных вышак і мачт. Інфармацыя з іх транслюецца ў рэжыме рэальнага часу.

Анастасія Швайбовіч, афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: "Неабходна адсочваць,  ці ўведзены ў вашым  раёне. Гэта вы можаце зрабіць аператыўна на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях альбо ў мабільнай праграме МНС "Дапамога побач". Калі вы сталі сведкай таго, што адбываецца лясны пажар,  неадкладна трэба патэлефанаваць ратавальнікам па тэлефоне 101, 112".

Адна з асноўных прычын павышэння ўзроўню пажарнай небяспекі - анамальна гарачае надвор'е, якое ўсталявалася ў Беларусі  апошнія дні. Тэмпература з пачатку чэрвеня на 6-8 градусаў вышэй за кліматычную норму. У найбліжэйшыя дні слупкі тэрмометраў працягнуць расці.