Аднымі з першых, хто заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу, - супрацоўнікі МНС. Яны ратуюць іншых, рызыкуючы ўласным жыццём. Пажарнай службе Беларусі сёлета спаўняецца 165 гадоў.
Гісторыя ратавальнікаў у нашай краіне пачалася ў канцы 15-га стагоддзя. А 25 ліпеня 1853 года Мінскае губернскае ўпраўленне і гарадская дума зацвердзілі каштарыс на ўтрыманне пажарнай часці ў складзе 51-го чалавека. Менавіта гэтая дата стала знакавай. Як адзначыў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, усё лепшае, што было рэалізавана, выкарыстоўваецца ў працы ратавальнікаў. Для вырашэння ўскладзеных задач створаныя два дзясяткі служб - выратавальныя, кантралюючыя, наглядныя. Але асновай з'яўляецца менавіта пажарная служба, і беларускія байцы ганарацца ёй па праве.
Паколькі Дзень пажарнай службы - 25 ліпеня - прыпадае на працоўны дзень, ратавальнікі вырашылі правесці ўрачыстыя мерапрыемствы загадзя. На парадзе ў Мінску сёння прадэманстравалі каля 60 адзінак тэхнікі - ад конніцы 19-га стагоддзя да найноўшых відаў пажарнага транспарту, у небе праляцелі верталёты. Пасля свята перамясцілася ў парк Горкага, дзе прайшоў і водны парад. Вадалазы разыгралі сцэну выратавання чалавека з дапамогай верталёта.
Яшчэ адзін падарунак сваім калегам зрабілі ратавальнікі з Барысава. Гэта кліп да 165-годдзя пажарнай службы. Усё рабілі сваімі намаганнямі. Рэп чытаюць дзеючы супрацоўнік МНС - старшы інспектар Віктар Кійко - і яго калегі. А таксама футбалісты клуба БАТЭ.
У Беларусі зараз працуюць тысячы людзей, якія ганарліва носяць народнае званне ратавальніка. І нават у святы яны нясуць сваю важную вахту.













