Пажарнай службе Беларусі сёння 165

25 июля 2018

У гонар знакавай даты за сумленную працу і самаадданасць падзякі і граматы ўручаны сёння лепшым супрацоўнікам Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Сёлета каля 100 маладых спецыялістаў папоўнілі рады ратавальнікаў у цэнтральным рэгіёне, асаблівая ўвага - перайманню доблесных традыцый, і таму сёння адзначаны і ветэраны пажарнай службы. 

Сярод узнагароджаных за актыўную прафілактычную работу і журналісты рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. За гарачыя рэпартажы пра пажарную бяспеку і аператыўнасць адзначаная і Белтэлерадыёкампанія, і карэспандэнты навін рэгіёна Агенцтва тэленавін.

Чарговы матэрыял пра ратавальнікаў Мінскай вобласці ўжо рыхтуем. Пра дынастыю Тычын глядзіце ў нядзелю ў 12:10 у праграме "Навіны. Цэнтральны рэгіён".