Пажарнай службе Беларусі спаўняецца 165 гадоў

21 июля 2018

Гісторыя ратавальнікаў у нашай краіне пачалася яшчэ ў канцы XV стагоддзя. Сёння МНС Беларусі выконвае ўвесь спектр прац - ад ліквідацыі пажараў да ўхілення аварый на нафта- і газаправодах.

І вось з нагоды свята некалькі хвілін таму ў Мінску завяршыўся парад пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.

Чым здзіўлялі сёння - раскажа Віялета Сакаловіч (прамое ўключэнне).

Менавіта з гісторыі пачаўся парад сёння. Рарытэтная конніца і пажарная каманда ў форме таго часу. А вось далей два дзясяткі транспарту эпохі СССР - гэта матацыклы, штабныя легкавыя машыны, а яшчэ сапраўдная гістарычная лесвіца і спецтранспарт на шасі розных мадыфікацый. Скажу, што ўпершыню ў парадзе дэманструецца вялікая колькасць інжынернай тэхнікі МНС. Гэта цяжкія аўтакраны, самаходныя мостабудаўнічыя і пераправачныя сродкі, тэхніка пантоннага парка. І, вядома, ганарлівым крокам прайшлі сотні байцоў МНС, а кампанію ім склалі і юныя будучыя ратавальнікі-пажарнікі. І я папрашу рэжысёраў паказаць, як гэта было хораша.

Яшчэ на парадзе можна было ўбачыць не толькі наземную тэхніку, але і паветраныя судны, задзейнічаныя нашымі ратавальнікамі. Праўда, гэтае дзейства прадоўжылася ўсяго дзве хвіліны. Гэтым, можна сказаць, скончылі афіцыйную частку. Але трохі вярнуся назад і скажу, што мерапрыемства пачалося з памяці, беларускія ратавальнікі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі. І тады міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка пагутарыў з журналістамі.

Арганізатары, як і абяцалі, - свята сёння ўвесь дзень. Насычаная праграма ў парку Горкага пачнецца ўжо праз некалькі хвілін. Феерверкам і воднай феерыяй. Гэта будзе кіно наяве. Вадалазы, піратэхнікі, выбухі. Верталёты ратуюць людзей. Пажарнікі тушаць падпаленыя машыны. Увогуле, усё тое, што тэлегледачы даўно прывыклі бачыць у фільмах. Хто не паспеў разгледзець тэхніку падчас парада, можа зрабіць гэта тут, у парку Горкага, да трох гадзін дня.

І яшчэ адзін падарунак з нагоды прафесійнага свята. Барысаўскія ратавальнікі знялі кліп-віншаванне. Тут ёсць усе атрыбуты поспеху. А яшчэ гумар і нават прафілактыка траўматызму. У дадзеным выпадку іншых прафесіяналаў да стварэння відэа не прыцягвалі. Рэп чытае Black Craft, ён жа старшы інспектар МНС Віктар Кійко. А галоўныя ролі выконваюць футбалісты БАТЭ, што цалкам лагічна. Як Барысаў і без гэтага клуба? Прапаноўваю ацаніць гэтую творчасць.

І на гэтай пазітыўнай ноце я запрашаю ўсіх у цэнтр горада. Тут вакол цудоўныя людзі, якія, рызыкуючы сваім жыццём, ратуюць нашы.