Пажарнай службе Беларусі 165 гадоў. Ратавальнікі ўшаноўваюць калегаў-журналістаў

27 июля 2018

У гэтыя святочныя дні (а на гэтым тыдні пажарнай службе Беларусі - 165) ратавальнікі ўшаноўваюць не толькі сваіх супрацоўнікаў, але і калегаў-журналістаў. Бо менавіта яны плячом да пляча працуюць з падраздзяленнямі на надзвычайных сітуацыях. За "гарачыя" рэпартажы на тэлебачанні, радыё і ў газетах сёння ўшаноўвалі пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу. Міністр Уладзімір Вашчанка асабіста ўручыў узнагароды. Дыпломам першай ступені ўрачыста ўзнагародзілі кіраўніка праграмы крымінальных навін Агенцтва тэленавін "Зона Х" Віялету Сакаловіч. Другое месца занялі карэспандэнты праграмы "Навіны рэгіёна".

У конкурсе прымалі ўдзел выдавецтвы з усёй краіны. Лепшыя праекты і сюжэты выбіралі па чатырох намінацыях.