Пажарнай службе 160 гадоў

26 июля 2013

Найстарэйшае падраздзяленне МНС адзначае юбілей - пажарнай службе 160 гадоў. Многія гарады да святочнай даты прымеркавалі і прысягу навабранцаў. У Мінску 30 ратавальнікаў далі клятву заставацца вернымі Радзіме і абранаму шляху.


Васіль Сцепаненка, першы намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі: Першы раз заўсёды адчуваеш сябе дзесьці разгублена, дзесьці бездапаможна. І вось з гэтага, напэўна, пачынаецца станаўленне любога прафесіянала. Большасць нашых супрацоўнікаў свядома ішлі ў пажарную службу, таму што службе МНС у наступным годзе толькі спаўняецца 15 гадоў, на базе пажарнай службы і створаная служба МНС.


Спецыяльным падарункам да двайной урачыстасці стала адкрыццё абноўленага музея агню. У ім выстаўлены сучасныя сродкі тушэння пажараў і старыя прылады.