Пажарная служба Беларусі святкуе 168-годдзе

24 июля 2021
В Мінску сёння ў гонар прафесійнага свята прайшоў парад тэхнікі і падраздзяленняў МНС.

Прафесійная пажарная ахова Беларусі з'явілася 168 гадоў таму. На ўзбраенні ў пажарных тых гадоў былі бочка з вадой, грувасткая ручная помпа, вяроўкі, некалькі брандспойтаў, лапаты, вёдры, бусакі і сякеры. Сёння святочнае шэсце адкрылі пажарныя коні. У парадзе прынялі ўдзел больш за 500 байцоў МНС. Гэта не толькі дзеючыя супрацоўнікі, але і ветэраны, а таксама юныя ратавальнікі. Гледачы ўбачылі праход 46-ці адзінак тэхнікі. Палова з іх - рарытэтныя ўзоры. Супрацоўнікі МНС усклалі кветкі да манумента Перамогі. 

З праспекта свята перамясцілася ў парк Горкага. Там ратавальнікі арганізавалі шоу на вадзе і выставу тэхнікі. Гледачам прадэманстравалі элементы баявой работы і паказальныя выступленні зборных каманд па пажарна-выратавальным спорце. Асаблівую цікавасць выклікаў лятаючы чалавек на флайбордзе.