Пажарная бяспека на ўборачнай пад кантролем МНС

11 августа 2018

Інспектары службы выязджаюць з рэйдамі ў раёны. Асноўная ўвага - спраўнасці сродкаў пажаратушэння і наяўнасці іскрагасільнікаў на тэхніцы. Абавязковая ўмова - наяўнасць у полі спецтэхнікі, прыстасаванай для тушэння пажараў. Ратавальнікі праводзяць дадатковыя інструктажы і правяраюць веданне супрацоўнікамі сельгаспрадпрыемстваў правіл бяспекі.

Прафілактычныя рэйды працягнуцца. Да заканчэння кампаніі інспектары пабываюць ва ўсіх гаспадарках вобласці.