Надзвычайнае здарэнне ў Бабруйску. Уначы ў бальніцы хуткай меддапамогі адбыўся пажар. Эвакуіравалі 38 пацыентаў, пацярпелых няма. Паводле даных МНС, гарэла палата кардыялагічнага аддзялення. Пажар быў аператыўна ліквідаваны ратавальнікамі. Эвакуацыю праводзілі медыкі разам з байцамі МНС. Прычына здарэння высвятляецца. Меркаваная версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Пажар у бальніцы Бабруйска: эвакуіравалі 38 чалавек
19 октября 2021













