Віншуем з Новым годам!

3 января 2014

Супрацоўнікі тэлеканала падрыхтавалі самыя сапраўдныя навагоднія падарункі маленькім тэлегледачам.

Афармленнем падарункаў займаліся вядучыя тэлеканала: Вікторыя Сянкевіч, Дзмітрый Бачкоў, Канстанцін Прыдыбайла, Юрый Ярошык, Наталля Кірсанава, Іван Міхайлаў, Паліна Іванча, Дзмітрый Лукша, Віялета Сакаловіч, Сяргей Воляк, Яўген Перлін, Ганна Эйсмант, Дзяніс Дудзінскі, Вольга Рыжыкава, Аляксандр Паўлаў, Ксенія Дзюкава, Святлана Бароўская і Глеб Давыдаў.

Спакаваныя вядучымі падарункі будуць перададзеныя ў адзін са сталічных дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.


Мы спадзяемся, што нашы падарункі з часцінкамі любові і дабрыні дададуць малым чараўніцтва і радасці напярэдадні Новага года, - адзначылі ўдзельнікі акцыі.