Віншаванні жанчынам дасылаюць з усіх куткоў зямнога шара

7 марта 2018

Удзельнікі Х Беларускай антарктычнай экспедыцыі крэатыўна падышлі да гэтай падзеі – знялі цэлы відэаролік. Старт экспедыцыі быў дадзены яшчэ ў лістападзе мінулага года.

На лядовы кантынент для працягу прац па будаўніцтве станцыі і правядзенні навуковых даследаванняў адправіліся 7 удзельнікаў.