Віншаванні са святам Перамогі ад салісткі групы Aura Юліі Быкавай

9 мая 2020
Сёння самыя шчырыя і цёплыя словы падзякі за мірнае неба адрасаваныя, безумоўна, ветэранам. Іх подзвігі, стойкасць і патрыятызм служаць прыкладам для падрастаючага пакалення. А мы ў сваю чаргу памятаем і шануем кожнага з іх. У дзень 75-годдзя Вялікай Перамогі беларускія музыканты, спевакі, спартсмены, дзеячы мастацтва і нашы суайчыннікі падрыхтавалі свае асабістыя віншаванні былым франтавікам.

Юлія Быкава - салістка групы Aura: "Сябры мае, вядома, хацелася б сказаць словы: памятаем, шануем, ганарымся. Мы жывем у мірны час. Нас ніхто не бамбіць. Калі мы не будзем цаніць тых людзей, хто яшчэ жывы, хто памятае, што гэта было такое, вы ведаеце, мы рызыкуем паўтарыць гісторыю. І вельмі не хацелася б, каб яна паўтарылася. І, безумоўна, я шаную сваіх дзядуляў, бабуль. Шаную ўсіх, хто гэта перажыў, і хачу сказаць вялікі дзякуй!".