Віншаванні з Днём Перамогі прымае ветэран вайны Ядзвіга Яробкіна

6 мая 2023

Святочны майскі перыяд - гэта час для асаблівых сардэчных сустрэч з ветэранамі і кранальных успамінаў ад відавочцаў тых жудасных падзей.

Сёння віншаванні прымае ветэран вайны Ядзвіга Яробкіна. З кветкамі і падарункамі да яе завіталі кіраўніцтва Першамайскага раёна сталіцы і актыўная моладзь горада. У часы вайны яшчэ юная мінчанка аказвала медыцынскую дапамогу параненым салдатам і ставіла на ногі баявых таварышаў. Па абавязку службы працавітая і ініцыятыўная дзяўчына жыла ў розных гарадах і краінах былога Савецкага Саюза. Пазней ужо з уласнай сям'ёй Ядзвіга Яробкіна вярнулася на радзіму ў Мінск і выдатна працавала на вытворчай ніве горада.

Сёлета ў кастрычніку Ядзвіга Генрыхаўна Яробкіна адзначыць 98-ты дзень нараджэння. Паважаны ўзрост не замінае ветэрану заставацца актыўнай: сустракацца з моладдзю, гасцінна прымаць родных і знаёмых, а таксама ствараць свае кулінарныя шэдэўры.