Віншаванні з Днём Незалежнасці працягваюць паступаць у адрас беларусаў

3 июля 2017

Добры настрой, жывыя эмоцыі і шчырыя словы.

Андрэа Віктарын, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі: "Я жадаю Беларусі ўсяго самага найлепшага ў сувязі з Днём Незалежнасці. Я здзіўленая вашымі традыцыямі і самабытнасцю! І я вельмі радая, што вярнулася ў вашу краіну".

Петэр Сіярта, міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі: "Беларусь у апошні час дэманструе ўражлівыя вынікі. Большасць еўрапейскіх краін гэта прызнае. Карыстаючыся магчымасцю, я хацеў бы павіншаваць беларусаў з усімі вашымі найважнейшымі дасягненнямі і з Днём Незалежнасці. Вы павінны ведаць, што Венгрыя настроеная на цеснае супрацоўніцтва і ўзаемавыгадную кааперацыю з Беларуссю. Мы чакаем далейшага развіцця нашых адносін ва ўсіх сферах, уключаючы гандаль, інвестыцыі, эканоміку і культуру. Яшчэ раз - прыміце мае віншаванні! Жыве Беларусь!"

Ірына Дарафеева, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, заслужаная артыстка Беларусі: "Я люблю гэтае свята, таму што яно летняе, таму што яно аб'ядноўвае ўвесь наш беларускі народ, таму што менавіта ў гэты дзень хочацца прызнацца ў любові сваёй краіне. І я думаю, што гэтае свята мы заслужылі, таму што мы ўжо ўсё ж столькі гадоў жывем у незалежнай, суверэннай, прыгожай краіне, якой можам ганарыцца".