Віншаванні з нагоды 80-годдзя цэнтральнага рэгіёна прадоўжыліся ў Палацы Рэспублікі

15 января 2018

Марафон віншаванняў, падарункаў і цёплых слоў у гонар 80-годдзя цэнтральнага рэгіёна прадоўжыўся і ў Палацы Рэспублікі. На ўрачысты вечар, а таксама святочны канцэрт запрасілі гасцей з усіх раёнаў. Павіншаваць Мінскую вобласць прыехалі перадавікі прадпрыемстваў, алімпійскія чэмпіёны, дэпутаты, замежныя партнёры, а таксама кіраўнікі іншых рэгіёнаў. Канцэртную праграму падрыхтавалі лепшыя калектывы вобласці.

Дарэчы, сёлетні год стане юбілейным не толькі для цэнтральнага рэгіёна, але і для такіх гарадоў, як Салігорск і Жодзіна. Яны адзначаць 60 і 55 гадоў адпаведна.