Беларуская міліцыя прымае віншаванні з нагоды прафесійнага свята. Заўтра служба адзначыць 106 гадоў з дня ўтварэння. І гэта дадатковая нагода і магчымасць яшчэ раз падзякаваць абаронцам правапарадку за адвагу, смеласць і самаадданае служэнне.
Сёння віншаванні прымалі супрацоўнікі міліцыі ўсіх раёнаў сталіцы, у тым ліку і Ленінскага. У зале адміністрацыі - афіцэрскі склад, генералы і ветэраны. Для ўсіх прагучалі цёплыя словы падзякі за службу. Кожнаму музычнае віншаванне, а найлепшым - узнагароды.
Нават у прафесійнае свята супрацоўнікі розных падраздзяленняў міліцыі Мінска будуць несці дзяжурства. Забеспячэнне спакою мінчан і гасцей сталіцы - галоўная місія для кожнага супрацоўніка.













