Віншаванні для мужчын сёння гучаць у кожным калектыве

23 февраля 2018

Жанчыны рыхтуюцца да гэтага свята загадзя. Традыцыйныя падарункі ніхто не адмяняў, але цяпер усё часцей дзяўчаты падыходзяць да выбару падарунка творча. Асартымент магазінаў у гэтым дапамагае. Але што жадае атрымаць кожны мужчына ў гэты дзень, часам адгадаць не так проста. Мая калега Юлія Грызунт асабіста спытала абаронцаў пра іх пажаданні.

Знайсці мужчыну, які не любіць шакалад, амаль немагчыма. Банальнай пліткай сёння наўрад ці каго здзівіш, а вось ласункам аўтарскай работы – дакладна. Шакалацье на індывідуальны заказ ствараюць фігуры рознай формы. Вядома, такі падарунак есці шкада. Затое любавацца ім можна амаль цэлы год. Менавіта столькі шакалад не псуецца.

А вось гэты смачны падарунак на першы погляд здаецца штучным. Але насамрэч у такіх букетах, акрамя кветак, сапраўдныя сакавітыя яблыкі, апельсіны, лаймы, манга. Сёння фларысты ствараюць ядомыя кампазіцыі з розных кампанентаў. Часам – самых нечаканых.

Ні для каго не сакрэт, што мужчыны любяць і практычныя падарункі. Але перш чым выбраць разумную тэхніку, вядома, лепш параіцца з самімі абаронцамі Айчыны.

Мы вырашылі правесці невялікі эксперымент і прайшліся з мужчынам па крамах. Ён мог сам падабраць сабе любы падарунак на 23 Лютага. І шчыра кажучы, яго выбар нас здзівіў.

І ўсё ж такі падарунак – гэта толькі дадатак да цёплых віншаванняў! Сёння той самы дзень, калі варта падзякаваць мужам, бацькам, дзядулям, сябрам і калегам за тое, што яны кожны дзень абараняюць нас як мінімум ад дрэннага настрою.