Дарагія сябры, нашы паважаныя тэлегледачы, радыёслухачы і інтэрнэт-карыстальнікі!
Ад імя ўсіх супрацоўнікаў медыяхолдынга віншую вас з Раством і Новым годам!
Напярэдадні цудоўных зімовых свят мы звычайна падводзім вынікі адыходзячага года і строім планы на будучыню. 2018-ы запомніўся нам годам поспехаў і яркіх перамог - музычных, сацыяльных, эканамічных. Дасягненні нашай кампаніі - гэта любоў гледачоў і адданасць слухачоў, павелічэнне колькасці прыхільнікаў у кожнага асобнага праекта і цесная зваротная сувязь з нашай аўдыторыяй.
У надыходзячым 2019-м Беларусь чакаюць вялікія юбілеі, гучныя спартыўныя і грамадскія падзеі, пра якія першымі ў самых незвычайных ракурсах і дробных дэталях распавядуць журналісты Белтэлерадыёкампаніі.
Разам з боем курантаў мы рыхтуем для вас арыгінальныя праекты і новыя выпускі любімых праграм, гучныя прэм'еры мастацкага кіно і радыёспектакляў. Суперсучасныя ПТС, тэлевізійныя студыі, абсталяваныя па апошнім слове тэхнікі, і найноўшае абсталяванне дазволяць нам зрабіць карцінку яшчэ больш яркай, каб дзяліцца эксклюзівам з вамі. Мы будзем імкнуцца, каб нашы каналы сталі яшчэ больш даступнымі і блізкімі вам, пастараемся выканаць усе медыяпажаданні, загаданыя пад навагодняй ёлкай.
Шчыра жадаю вам дабра, міру і моцнага здароўя! Хай вашы сем'і сагравае цяпло хатняга ачага, адносіны з роднымі і блізкімі стануць яшчэ больш моцнымі, а нашы праекты дапамогуць вам згуртавацца і дабіцца поспехаў ва ўсіх пачынаннях! Шчасця, пазітыву і дабрабыту!
З Новым годам!
Іван Эйсмант, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі














