Віншаванні для тэлеглядачак і радыёслухачак

7 марта 2019

Мілыя жанчыны, дарагія нашы тэлеглядачкі і радыёслухачкі! 

Ад імя ўсяго творчага калектыву Белтэлерадыёкампаніі і ад сябе асабіста шчыра віншую вас з цудоўным святам - Днём жанчын!

Хай вясновы настрой натхняе вашых мужчын на подзвігі, бо час сапраўдных джэнтльменаў і рыцараў не мінуў. Хай не толькі ў гэты дзень вам дораць падарункі і гавораць цёплыя словы падзякі за пяшчоту, розум і прыгажосць.

Жадаю вам і ў паўсядзённых клопатах заставацца абаяльнымі і цярплівымі. Хай вас атуляе клопат родных і блізкіх, а сонечны настрой не пакідае ваш дом!

Са святам вас! Шчасця, здароўя і дабрабыту! 

Іван Эйсмант,

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі