Віншаванне з Новым годам ад каманды АТН

31 декабря 2018

Зусім крыху - і новы год уступіць у свае правы. Вельмі хочацца, каб 2019-ы стаў багатым выключна на радасныя і шчаслівыя падзеі. Хай вашы дамы, нашы дарагія сябры, будуць напоўненыя цяплом, гармоніяй і дабрабытам! А мы - вялікая каманда Агенцтва тэленавін - завяршаем святочную праграму пажаданнямі міру, дабра. І хай у наступным годзе будзе больш добрых навін! Са святам!