Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і 95-годдзем Узброеных Сіл

23 февраля 2013
Дарагія суайчыннікі! Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!
Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 95-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
На беларускай зямлі спрадвеку шануюць ратную працу. Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе святым доўгам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, а армія - сапраўдным гонарам народа.
Сёння мы аддаем даніну ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл усіх пакаленняў.
Ушаноўваем вайскоўцаў сучаснай арміі, высокі прафесіяналізм і выдатная баявая падрыхтоўка якіх гарантуюць ваенную бяспеку краіны.
Выказваю шчырую падзяку ўсім грамадзянам, якія зрабілі незалежна ад роду дзейнасці свой ўклад ва ўмацаванне дзяржавы і прымнажэнне яе нацыянальных багаццяў.
Мы - мірныя людзі, і для нас няма большай радасці, чым спакойна жыць і працаваць на роднай зямлі, а нашы Узброеныя Сілы заўсёды будуць з'яўляцца надзейным гарантам яе абароны.
Жадаю вам шчасця, міру, дабра, поспехаў у службе і працы на карысць роднай Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка