Віншаванне са святам Вялікадня

4 апреля 2021

Усіх хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 4 красавіка, павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Дарагія суайчыннікі!


Ад усяго сэрца віншую вас са святам Вялікадня.

Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе духоўнае адраджэнне: жыццё выйграла бітву ў смерці, дабро перамагло зло, а святло знішчыла цемру.

Радасць гэтага свята з'яўляецца пунктам адліку для новых добрых спраў, дапамогі слабым і абяздоленым, яднання дзеля міру і згоды ў грамадстве.

Толькі разам, абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці, мы зможам справіцца з усімі цяжкасцямі, прыйсці да шчасця і працвітання.

Няхай святло велікодных дзён напаўняе вашы сэрцы мудрасцю і надзеяй.

Жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, здзяйснення самых запаветных жаданняў.

Аляксандр Лукашэнка