Віншаванне Старшыні Белтэлерадыёкампаніі з Новым годам

26 декабря 2019
Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас ад імя Белтэлерадыёкампаніі з Новым годам і Раством  Хрыстовым!

Настае час, калі па-асабліваму хочацца выказаць падзяку тым, хто быў побач увесь адыходзячы год. Для нашага медыяхолдынга гэта вы, любімыя тэлегледачы, радыёслухачы, інтэрнэт-карыстальнікі. Вы натхняеце нас на нястомнае развіццё і пошук свежых ідэй, і мы шчыра ўдзячныя за вашу ўвагу і цікавасць да праектаў Кампаніі! Для нас самым важкім заўсёды было, ёсць і будзе меркаванне адданай і пастаяннай аўдыторыі - нам важны ваш давер, мы даражым ім. 

Дзякуй, што былі з намі ўвесь 2019-ты! Абяцаю, што і ў новым годзе мы парадуем вас толькі актуальнымі і дакладнымі навінамі, разнастайнасцю праграм на любы густ, эксклюзіўнымі спартыўнымі трансляцыямі, прэм'ерамі дакументальных і мастацкіх фільмаў, музычнымі канцэртамі і лепшымі пастаноўкамі беларускіх тэатраў. Словам, яшчэ адзін год мы пражывём разам - адной вялікай і згуртаванай сям'ёй.

Міру, дабрабыту і здароўя вам і вашым родным! 

Са святам!  

Іван Эйсмант, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі