Для забеспячэння аднолькавага, роўнага падыходу. Гэта заявілі сёння ў Міністэрстве працы і сацабароны, каменціруючы ўказ Прэзідэнта. Размова ідзе пра льготныя ці датэрміновыя працоўныя пенсіі па ўзросце і за выслугу гадоў. Выхад на іх таксама павялічыцца паэтапна на тры гады. У выніку захоўваецца цяперашняя розніца па выхадзе на пенсію па ўзросце, напрыклад, работнікаў на шкодных вытворчасцях і вайскоўцаў.
У адпаведнасці з указам кіраўнікам арганізацый рэкамендавана шырэй прымяняць практыку ўдзелу наймальнікаў і работнікаў у праграмах добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі.
Штогод на выплату пенсій дзяржава траціць да 10 працэнтаў ВУП. Калі б сёння не змянілі ўзроставы цэнз, гэтая лічба да 2030 года павялічылася б на 20 працэнтаў.













