Павышэнне пенсіённага ўзросту прадугледжана для ўсіх катэгорый грамадзян для забеспячэння аднолькавага, роўнага падыходу. Гэта заявілі сёння ў Міністэрстве працы і сацабароны, каменціруючы ўказ Прэзідэнта. Што да льготных або датэрміновых працоўных пенсій па ўзросце і за выслугу гадоў, то выхад на іх таксама павялічыцца паэтапна на тры гады. У выніку захоўваецца цяперашняя розніца па выхадзе на пенсію па ўзросце і, напрыклад, для работнікаў на шкодных вытворчасцях і вайскоўцаў.
Штогод на выплату пенсій дзяржава траціць да 10 працэнтаў ВУП. Калі б сёння не змянілі ўзроставы цэнз, гэтая лічба да 2030 года павялічылася б на 20 працэнтаў.













