У краіне працягваецца дабрачынная акцыя ў падтрымку медперсаналу бальніц. Падлучыліся і сельгаспрадпрыемствы. Напрыклад, кухары агракамбіната "Зара" Магілёўскага раёна сталі гатаваць штодня да сотні бясплатных гарачых абедаў: першае, другое і салодкая выпечка. Ежу дастаўляюць дактарам першай магілёўскай бальніцы. Дапамагаюць ім у гэтым бязвыплатна жыхары аграгарадка Рэчкі, падтрымалі ініцыятыву і прадпрымальнікі, якія сталі на гэты час валанцёрамі. Дарэчы, кухары для прыгатавання страў выкарыстоўваюць прадукцыю, вырашчаную на сваім жа прадпрыемстве. У спецыяльным пакаванні абеды прывозяць яшчэ гарачымі.
Кухары агракамбіната "Зара" штодня гатуюць да сотні бясплатных гарачых абедаў дактарам
21 апреля 2020













