Спажывецкія кааператывы Мінскай вобласці пачалі нарыхтоўку парэчкі

21 июля 2015

Спажывецкія кааператывы Мінскай вобласці пачалі нарыхтоўку чорнай і чырвонай парэчкі. Сёлета сезон збору ягад пачаўся значна пазней, але ўжо нарыхтавана 30 тон чорнай і каля 20 чырвонай парэчкі. Гэта амаль у тры разы менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Але спецыялісты прагназуюць, што сітуацыя яшчэ зменіцца. За адзін кілаграм ягад у нарыхтоўчых пунктах Мінскай вобласці заплацяць каля 5-9 тысяч рублёў.

Ад прадаўцоў парэчка трапляе на буйныя харчовыя прадпрыемствы Мінскай вобласці. З гэтых ягад вырабляюць джэмы і дзіцячае харчаванне.