Патоп у кватэрах шматпавярхоўкі ў Магілёве

9 октября 2019

Замест ацяплення  падтапленні. Адразу некалькі кватэр шматпавярховага дома па бульвары Непакораных у Магілёве поўнасцю заліло. Камунальныя службы пасля замены батарэі забылі паставіць заглушку. 

З пачаткам абагравальнага сезона вада літаральна ліўнем абрынулася на некалькі паверхаў. Зараз пацярпелыя разам з  мясцовым ЖЭУ падлічваюць урон. Як запэўнілі ва ўпраўленні камунальных прадпрыемстваў,  вінаватыя будуць пакараныя. 

Ва ўпраўленні камунальных прадпрыемстваў паабяцалі поўную падтрымку пацярпелым. Адной з сем'яў далі бясплатнае часовае жыллё. Падрабязнасці глядзіце сёння ў "Панараме".