Прысвячэнне майстру. Беларускае радыё запускае марафон памяці Ільі Кургана

9 сентября 2019
З гэтага панядзелка па нядзелю на хвалях Першага канала 106,2 FM штодня будзе гучаць голас знакамітага дыктара. Нагадаем, Ілья Курган пайшоў з жыцця  сёлета ў жніўні. Праграма "Тэатр Беларускага радыё" пазнаёміць слухача з запісамі з фондаў Белтэлерадыёкампаніі. Ужо сёння ў 22:10 голасам Кургана ў эфіры загучыць аповесць Янкі Маўра "Апошні вылет", у якой майстар выканаў ролю самога аўтара. 

Праект Беларускага радыё, прысвечаны Ілью Кургану, завершыцца фрагментам аповесці Уладзіміра Караткевіча "Чазенія" 15 верасня.