Паступленні нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак пад кантролем. Дэфіцыту не прадбачыцца

25 апреля 2019

Што ж датычыцца  паступлення нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак, то, як запэўніваюць  спецыялісты,  сітуацыя пад кантролем. Аб'ёмы паставак паліва на нафтабазы з беларускіх НПЗ, нягледзячы на паніжэнне загрузкі заводаў,   застаюцца ранейшымі. Аб гэтым напярэдадні паведаміла сталічнае кіраўніцтва "Беларуснафты". Усе запраўкі сеткі  працуюць у звычайным рэжыме. Дэфіцыту  не прадбачыцца. 

Нараканняў на якасць паліва  сёння не паступае. Як і раней, усе нафтапрадукты праходзяць многаступеньчатую  сістэму кантролю на ўсіх этапах транспарціроўкі. Паліва  дбайна тэсціруюць  на выхадзе з заводаў,  затым кантралююць на ўсіх беларускіх нафтабазах, адбор проб  бяруць на кожнай АЗС. "Беларуснафта" пацвярджае, што ўсе ўзоры  адпавядаюць патрабаванням да якасці нафтапрадуктаў.