Паступіць ва ўніверсітэт без рэпетытараў - рэальнасць

19 октября 2013

У старэйшых класах вучні выбіраюць профіль факультатыўных заняткаў, каб па заканчэнні школы быць цалкам падрыхтаванымі да паступлення. А настаўнікі ў сваю чаргу практыкуюць індывідуальны падыход і адметную методыку выкладання. Як кажуць, усе працуюць на вынік. Як здаць тэсціраванне на выдатна?


Надзея Сербіненка сустрэлася са 100-бальнікамі і іх таленавітымі педагогамі і найшла адказ на пытанне.


Галоўная задача факультатыўных заняткаў - павялічыць паспяховасць вучняў. Асабліва тых, хто хоча вывучаць прадмет паглыблена. Да таго ж, факультатывы могуць па-сапраўднаму зацікавіць падлеткаў. Бо на дадатковых занятках настаўнікі выкладаюць тое, што застаецца па-за школьнай праграмай.


У гэтай гімназіі факультатыў англійскай мовы адзін з самых запатрабаваных. Працэс дадатковага навучання дарэчы дапаўняе асноўныя заняткі. Бо ўсе складаныя спалучэнні і незразумелыя словы тут настаўнік тлумачыць дэталёва.


Мара дзесяцікласніцы Дзіяны - паступіць на факультэт міжнародных адносін. Таму англійскую мову яна яшчэ тры гады таму выбрала профільнай. А на факультатыўныя заняткі дзяўчына і яе бацькі ўскладаюць вялікія надзеі.


У гімназіі з меркаваннем, што без рэпетытараў да ЦТ падрыхтавацца немагчыма, катэгарычна не згодныя. Яскравы доказ гэтаму - выпускніца, а сёння першакурсніца Анастасія. Яе вынік па англійскай мове здзіўляе - сто балаў. Без рэпетытараў.


Безумоўна, немалая заслуга ў гэтым менавіта настаўніка. Каб заахвоціць вучняў, адначасова ён павінен быць і моцным прадметнікам, і псіхолагам.


Бясплатныя факультатывы па розных прадметах дапаўняюць расклад заняткаў не толькі выпускных, але і пачатковых класаў. Такім чынам школьнікі могуць паглыбіць веды, пашырыць кругагляд і ў выніку атрымаць грунтоўныя веды.