Пабудаваць прыватны жылы дом стане прасцей

13 июня 2022

Падбудаваць і рэканструяваць прыватны жылы дом, а таксама гаспадарчыя пабудовы стане прасцей. Прэзідэнт Беларусі падпісаў адпаведны ўказ. Зараз гэта можна зрабіць без атрымання дазволу, без распрацоўкі праектнай дакументацыі і без наступнай прыёмкі ў эксплуатацыю. 

Для будаўніцтва дома на сяле патрэбны толькі дакумент на зямлю. А калі будоўля вядзецца каля абласных цэнтраў і сталіцы, трэба будзе атрымаць пашпарт забудоўшчыка. Ён будзе афармляцца на працягу месяца і выдавацца па прынцыпе "адно акно". Рашэнне аб выкарыстанні спрошчанага парадку прымаецца забудоўшчыкамі самастойна, ён будзе працаваць усюды, акрамя Мінска. Дзеючы парадак таксама захоўваецца. Указ уступае ў сілу праз паўгода.