Пацярпелы ад выбуху беларус прабудзе ў бальніцы яшчэ два тыдні

4 апреля 2017
Жыхар Гродна працуе на чыгунцы Расіі кандуктарам грузавых цягнікоў. Прыехаў у Пецярбург на сустрэчу з сябрамі. Падчас надзвычайнага здарэння знаходзіўся ў тым самым вагоне, дзе прагрымеў выбух. Нягледзячы на раненні, лічыць, што нарадзіўся ў кашулі. Ён прабудзе ў бальніцы яшчэ два тыдні.