Пасольства Японіі падарыла спецыяльны аўтамабіль для перавозкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі

15 ноября 2019
Спецыяльны аўтамабіль для перавозкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі атрымаў у падарунак Віцебскі раённы цэнтр абслугоўвання насельніцтва. Гуманітарны праект па праграме "Карані травы"  рэалізоўвае пасольства Японіі ў Беларусі.  Мікрааўтобус абсталяваны пад'ёмнікам для інвалідаў-калясачнікаў, пасажырскія месцы зручна размешчаныя. На новай машыне людзей будуць дастаўляць у паліклінікі і ўстановы культуры. 

Гуманітарная праграма рэалізуецца ў Беларусі з 2004 года


У Беларусі гуманітарная праграма рэалізуецца ўжо 15 гадоў. Значная частка праектаў прысвечана медыцынскай сферы.