Пасольства ЗША ў Беларусі пашырае падаванне консульскіх паслуг

1 ноября 2017

Упершыню за 10 гадоў пасольства ЗША ў Беларусі пашырае падаванне консульскіх паслуг і плануе пачаць выдачу турыстычных віз для ўсіх беларусаў ужо ў пачатку 2018 года. Аб гэтым заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі.

А ўжо сёння зніжаецца ўзроставы парог для заяўнікоў на атрыманне неміграцыйных віз з 70 да 50 гадоў.

Таксама з 1 лістапада пачынае дзейнічаць яшчэ адно новаўвядзенне: заяўнікі любога ўзросту, чыя амерыканская віза любой катэгорыі скончылася менш як год таму, таксама могуць звярнуцца па новую візу ў Мінску.

Роберт Райлі адзначыў, што ўвядзенне Беларуссю пяцідзённага бязвізавага рэжыму паспрыяла значнаму росту ліку турыстаў з ЗША.

Дарэчы, пасольства ЗША правядзе 9 лістапада чат у "Фейсбуку" па пытаннях выдачы віз.