Пасольства ЗША ў Беларусі падзякавала нашай краіне за дапамогу ў вяртанні на радзіму амерыканскіх грамадзян

16 апреля 2020
Ва ўмовах закрыцця меж і росту абмежаванняў на камерцыйныя перавозкі вярнуцца дамоў для таго, хто знаходзіцца  за мяжой, задача няпростая. Сёння як ніколі важна своечасова падставіць сяброўскае плячо! Пасольства ЗША ў Мінску дзякуе беларускаму боку за аказанне дапамогі ў вяртанні на радзіму амерыканскіх грамадзян. 

"Вялікі дзякуй МЗС Беларусі, авіякампаніі "Белавія" і нацыянальнаму аэрапорту Мінск за пастаянную дапамогу амерыканскім грамадзянам вярнуцца дамоў падчас сусветнай пандэміі. 15 красавіка дзякуючы вам 45 амерыканцаў з Беларусі і Турцыі вярнуліся ў ЗША. Дзякуючы салідарнасці разам мы можам усё пераадолець!". Словы падзякі арганізатарам пералёту перадаюць і супрацоўнікі пасольства Вялікабрытаніі!

Дарэчы, як распавялі ў Белавія, па просьбе МЗС Беларусі кампанія паставіла на гэты маршрут самыя вялікія існуючыя ў флоце самалёты Boeing 737-800 і спецыяльна падкарэкціравала расклад палётаў на красавік.