Пасольства Швейцарыі адкрылася ў Мінску

13 февраля 2020
Важны крок на шляху ўмацавання двухбаковых адносін. Цэнтрам сінхранізацыі далейшых узаемных кантактаў стане пасольства Швейцарыі, якое адкрылася сёння ў Мінску. Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін -  Іньяцыа Касіс і Уладзімір Макей. Дом дыпламатычнай місіі размясціўся на плошчы Свабоды па суседстве з французскім пасольствам. Адзначым, з 2008 года тут працавала аддзяленне пасольства Швейцарыі. Рашэнне павысіць узровень дыппрадстаўніцтва ў Беларусі было прынята пасля актывізацыі двухбаковых кантактаў. Ужо з верасня ў Мінску працуе Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швейцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат.