Пасольства Беларусі вядзе праверку інфармацыі аб гібелі 4-х грамадзян РБ ў ДТЗ пад Калугай

10 октября 2019

Тэрміновыя навіны прыходзяць у гэтыя хвіліны з Расіі. Пасольства нашай краіны вядзе праверку інфармацыі аб гібелі 4-х грамадзян нашай краіны ў ДТЗ пад Калугай. Паводле  папярэдніх звестак  ДІБДР Расіі, падчас манеўру мікрааўтобус "Мэрсэдэс" сутыкнуўся з грузавіком, які ехаў па сустрэчнай паласе. Як паведамляецца, 6 чалавек дастаўленыя ў бальніцу. З іх чацвёра ў цяжкім стане. Праваахоўнікі ўстанаўліваюць  усе акалічнасці аварыі.