Пасольства Германіі ў Беларусі адкрыла кнігу спачуванняў

21 декабря 2016

Адказнасць за тэракт у Берліне ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава". Першай ахвярай нападу стаў грамадзянін Польшчы - гэта дальнабойшчык, у якога выкралі фуру. Як апынулася, забілі паляка вельмі жорстка: яго спачатку білі нажом, а потым стралялі. Цела паліцэйскія знайшлі ў салоне. У Германіі ўзмацнілі меры бяспекі. Улады Нью-Ёрка таксама вырашылі зрабіць усё магчымае для бяспекі сваіх жыхароў.
Улады скандынаўскіх краін прынялі аналагічнае рашэнне. У Даніі і Нарвегіі павялічылі колькасць паліцэйскіх на калядных кірмашах. А ў канадскім Таронта па перыметры святочнага квартала выставілі бетонавыя агароджы. Пасольства Германіі ў Беларусі адкрыла кнігу спачуванняў. Запісы можна пакінуць у будынку пасольства па вуліцы Захарава, 26.