Пасольства Беларусі ў Расіі высвятляе асобы загінуўшых і пацярпелых у ДТЗ пад Калугай

11 Кастрычніка 2019
Паводле апошніх звестак, загінулі пяць чалавек,  чацвёра з іх беларусы, імя і грамадзянства яшчэ аднаго вадзіцеля мікрааўтобуса высвятляецца. Пацярпелі пяць чалавек. Ужо вядома, што двое з трох шпіталізаваных  - грамадзяне нашай краіны,  яны пад назіраннем расійскіх медыкаў. Нагадаем, аварыя адбылася ўчора. Як паведамляе МУС, мікрааўтобус "мерседэс" пры развароце сутыкнуўся з фурай, якая ехала ў спадарожным кірунку, і з'ехаў у кювет.  Пасольства нашай краіны працягвае сачыць за новай інфармацыяй.