Пасольства Беларусі ў Італіі аказвае неабходнае садзейнічанне беларусцы, якая пацярпела ў выніку аварыі аўтобуса

22 мая 2019
Пасольства Беларусі ў Італіі аказвае неабходнае садзейнічанне грамадзянцы нашай краіны, якая атрымала лёгкія траўмы ў выніку аварыі аўтобуса ў Італіі

Інфармацыя размешчана ў твітар-акаўнце беларускага МЗС. Нагадаем,  ДТЗ адбылося сёння раніцай па дарозе на экскурсію ў Сіену.  Аўтобус вылецеў з дарогі і ўпаў у яр. У выніку  загінула гід. Не менш чым 20 чалавек атрымалі раненні. Большасць з іх - грамадзяне Расіі. Усіх пацярпелых размясцілі ў найбліжэйшых бальніцах  (чацвёра  ў вельмі цяжкім стане). Сярод асноўных версій - неасцярожнасць пры ваджэнні.