Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці ў Актуальным інтэрв'ю

21 августа 2013

У Беларусі могуць з'явіцца сучасныя лабараторыі, якія зоймуцца распрацоўкамі ў сферах нана-, бія- і лазерных тэхналогій. Гэта стане рэалізацыяй беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў навуцы і IT-сферы. Якія яшчэ праекты могуць прынесці выгаду эканомікам дзвюх краін і дзе ў Беларусі можна атрымаць асалоду ад індыйскага кіно пад кубак чаю са сланом? На гэтыя і іншыя пытанні адкажа Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці. Глядзіце ўвечар Актуальнае інтэрв'ю на інфармацыйным канале Панарама.