Дапамогі на дзяцей да трох гадоў павялічацца з 1 жніўня

27 июля 2017

З 1 жніўня ў Беларусі павялічацца памеры дапамог, якія атрымліваюць мамы ў дэкрэце. Гэта звязана з ростам сярэдняй зарплаты ў краіне ў другім квартале гэтага года. Так, выплаты на першае дзіця стануць больш на 17,5 рубля, на другое і наступных - на 20. Нагадаем, у чэрвені змяніўся парадак перагляду выплаты гэтага віду дапамог. Зараз яны карэкціруюцца двойчы на год - з 1 лютага і з 1 жніўня, а не раз на квартал.