Анатоль Глаз, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "У сувязі з прынятымі ЕС візавымі санкцыямі ў дачыненні шэрагу беларускіх службовых асоб беларускім бокам з сённяшняга дня ўводзіцца ў дзеянне санкцыйны спіс у адказ. У адпаведнасці з цывілізаванай дыпламатычнай практыкай мы не будзем яго публікаваць. Адзіны спіс неўяздных асоб дзейнічае таксама ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў, у якія ўваходзіць Беларусь. Аж да вырашэння пытання аб захаванні дыпламатычных адносін".
Санкцыі ў дачыненні Вялікабрытаніі і Канады
Кантакты ўсіх дыпламатаў ЕС з дзяржструктурамі Беларусі пераводзяцца выключна на пляцоўку МЗС. Таксама ўводзяцца сіметрычныя абмежаванні ў дачыненні шэрагу службовых асоб Вялікабрытаніі і Канады.
Анатоль Глаз, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Вядома, можа быць, мы памыляемся і пазіцыя Вялікабрытаніі бесстаронняя і справядлівая. Але тады дзе санкцыі… Паводле звестак ВВС, толькі з 17 красавіка 2019 года з-за акцый пратэсту былі парушаныя планы паўмільёна чалавек. Чамусьці ні мэрыя Лондана, ні сталічная паліцыя не палічылі пратэстуючых брытанскім народам, не ўступілі з імі ў інклюзіўны дыялог аб перадачы ўлады і не склалі перад імі свае паўнамоцтвы. А зрабілі ўсё для таго, каб забяспечыць грамадскі парадак і правы большасці. Як гаворыцца, у сваім воку бярвенне не такое ўжо і вялікае".
МЗС пачынае перарэгістрацыю замежных журналістаў
МЗС таксама аб'явіла аб правядзенні перарэгістрацыі прадстаўнікоў замежных СМІ, акрэдытаваных у нашай краіне. Правілы абноўленыя ў мэтах забеспячэння інфармацыйнага суверэнітэту Беларусі. Дзеянне выдадзеных раней акрэдацыйных картак афіцыйна спыняецца з сённяшняга дня.













