Паслу Літвы ў нашай краіне ўручана нота ў сувязі з паведамленнямі ў СМІ аб інцыдэнце на Ігналінскай АЭС

14 марта 2018

Беларускі бок выказаў занепакоенасць у сувязі з адсутнасцю аператыўнай інфармацыі аб здарэнні і заклікаў Літву правесці дэталёвае расследаванне інцыдэнту. У прэс-службе ведамства адзначылі, што інфармацыя аб надзвычайным здарэнні была перададзена ў адпаведныя еўрапейскія структуры.

У аўторак літоўскія СМІ паведамілі, што яшчэ летась у снежні падчас пераносу адпрацаванага паліва на Ігналінскай АЭС высветлілася, што радыеактыўны ўзровень рэчываў перавышае разліковы. Прычына, па якой гэта адбылося, дагэтуль не высветлена, а сам факт здарэння кіраўніцтва станцыі ўтаіла ад грамадскасці. У беларускім Гідраметцэнтры на гэтым фоне паведамілі, што радыяцыйная сітуацыя ў зоне ўплыву Ігналінскай АЭС застаецца стабільнай, у снежні перавышэнняў таксама не было зафіксавана.