Наступствы ветранай стыхіі ліквідавалі ў сталіцы і цэнтральным рэгіёне

7 июля 2015

Наступствы моцнай ветранай стыхіі сёння ліквідавалі ў сталіцы і цэнтральным рэгіёне. У Мінскай вобласці  напярэдадні з-за моцнага ветру прапала электразапеспячэнне ў 90 населеных пунктах Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага і Лагойскага раёнаў. Таксама з-за стыхіі ў сталіцы былі зарэгістраваны неаднаразовыя падзенні дрэў.

Усяго ў сталіцы ад паваленых дрэваў пашкоджанні атрымалі 4 аўтамабілі. МНС нагадвае, што пры ўраганным ветры стыхію неабходна перачакаць у памяшканні. Пры гэтым трэба пазбягаць палатачных канструкцый. Аўтамабілі ж неабходна паркаваць далей ад высокіх дрэў і білбордаў.