Наступствы патопу ў Мінску

2 Чэрвеня 2014

Учорашні дзень запомніўся мінчанам і гасцям сталіцы паводкай. Бліжэй да вечара дождж, які ішоў амаль безупынна, ператварыўся ў лівень, што выклікала сапраўдны патоп.


Нават падчас дажджу на вуліцах горада дзяжурыў Уладзімір Каралёў.


Такое бывае не часта. Праз дождж сталічная ДАІ перакрыла праспект Пераможцаў. Каб падтопленых машын было менш. На нашых вачах трактар эвакуіраваў машыну інкасацыі. Зрэшты, яшчэ гадзіну таму машын тут было значна больш. Зараз пакажам, што дзеецца пад зямлёй. Вось гэтая вада сцякае зверху па праспекце Пераможцаў.


Цяжкая сітуацыя і ў зонах адпачынку. З праспекта Пераможцаў вада сцякае сюды ў парк 50-годдзя Перамогі на набярэжную, дзе Камсамольскае возера ўжо выйшла з берагоў. У сувязі з падтапленнем інспектарам ДАІ прыйшлося перакрываць раён вуліцы Нямігі і вуліцы Арлоўскай.


Тых вадзіцеляў, хто пакінуў свае аўтамабілі каля Свіслачы, чакаў непрыемны сюрпрыз. Так, напрыклад, у раёне вуліцы Інтэрнацыянальнай прыпаркаваныя машыны апынуліся ў вадзе. Ці змогуць вадзіцелі завесці гэтыя аўтамабілі - ужо вялікае пытанне.


Скаргі паступалі не толькі ад аўтамабілістаў. У розных раёнах горада былі перабоі з трансляцыяй кабельнага тэлебачання. Некаторыя карыстальнікі інтэрнэт-форумаў ужо паспелі параўнаць Мінск з Венецыяй. Свята Нептуна прыйшло ў беларускую сталіцу раптоўна нават для старажылаў.


Мінску пашанцавала: лівень абрынуўся на сталіцу ў нядзелю, калі ў горадзе менш за ўсё аўтамабіляў. Так што падобная паводка мела для горада мінімальныя наступствы.