Наступствы аварыі цеплатрасы ў Маскоўскім раёне Мінска ўхіленыя

22 января 2021

Рамонтныя працы завяршылі. Больш як 200 жылых дамоў і дзясяткі ўстаноў адукацыі ў гэтым раёне сталіцы яшчэ ўчора ўвечары засталіся без гарачай вады і ацяплення. Прычыну энергетыкі высветлілі: выйшла са строю адна з прылад падземных камунікацый - кампенсатар. Ён адказвае за перабойную падачу вады падчас рэзкіх перападаў тэмператур. Аварыйныя брыгады працавалі на аб'екце без перапынку, каб як мага хутчэй ухіліць паломку.

Тым часам у школах перанеслі заняткі на наступны тыдзень, а ў дзіцячых садах арганізавалі дзяжурныя групы. Зараз спецыялісты займаюцца распаветраваннем сістэмы. Ілья Цвяткоў аб тым, як ліквідавалі наступствы НЗ.