Паслядоўнікаў Цімона і Пумбы становіцца ўсё больш!

3 августа 2013

У клане сурыкатаў сталічнага заапарка з'явілася першае патомства. Гэтыя экзатычныя мангусты прыехалі ў мінскі заапарк з Чалябінска і за паўгода сталі любімцамі наведвальнікаў. А пяцёра нованароджаных - сведчанне таго, што ў павільёне драпежнікаў сурыкаты адчуваюць сябе камфортна. Дарэчы, у Паўднёвай Афрыцы сурыкатаў трымаюць на хатніх падворках для лоўлі грызуноў і змей. У Беларусі пакуль такой практыкі яшчэ няма.